Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме

Хутка прыйдзем і да Вас!

Дата: 23 ноября 2017 в 21:08

        На Лагойшчыне быў дадзены старт прафілактычнай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё”! Як сведчыць статыстыка, большасць пажараў па вобласці здараецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Што датычыцца Лагойскага раёна, то 7 чалавек у гэтым годзе загінулі менавіта з-за курэння ў стане алкагольнага ап’янення. Наогул, аператыўная абстаноўка з пажарамі на тэрыторыі раёна складаная: на сённяшні дзень ужо здарылася 54 пажары, у параўнанні з такім жа перыядам прошлага году гэта на 18,5% больш. Большасць пажараў здарылася па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём.

        Менавіта па-гэтаму існуе неабходнасць інфарміравання насельніцтва аб  выкананні правілаў пажарнай бяспекі, асабліва выключэння неасцярожнасці пры карыстанні агнём!

        Першы этап акцыі “Не прапальвай свё жыццё!” традыцыйна прайшоў на прыпынках грамадскага транспарту г.Лагойска і на аўтастанцыі. Работнікі раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі клуба юных выратавальнікаў-пажарных “Адрыналін” праводзілі гутаркі з насельніцтвам аб правілах пажарнай бяспекі, раздавалі рознакаляровыя лістоўкі.

        Насельніцтву даводзілі аператыўную абстаноўку з пажарамі на тэрыторыі раёна, вобласці і рэспублікі, расказвалі пра асноўныя прычыны іх узнікнення.

        Толькі выкананне правілаў пажарнай бяспекі – надзейная гарантыя ад розных надзвычайных сітуацый! Беражыце сябе і сваіх блізкіх! А акцыя на тэрыторыі Лагойшчыны працягваецца! І хутка мы прыдзем і да Вас!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.