Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 36 человек

Летний лагерь "Юный археолог"

Дата: 8 июня в 19:04, Обновлено 8 июня в 19:38

2.06.2017.

Вось і пачаў сваю працу лагер “Юны археолаг”. У першы дзень мы пазнаёміліся з загадчыкам аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, кандыдатам гістарычных навук Вайцяховічам Андрэем Вячаслававічам. Мы разам зрабілі разведку  курганаў вёскі Камена.

3.06.2017.

Пад кіраўніцтвам  Андрэя Вячаслававіча праца кіпела на кургане. Дзеці ўбівалі ў глебу колле і нацягвалі па ўсяму перыметру вяроўку. Пры дапамозе рыдлёвак здымалі першы слой глебы і фарміравалі броўкі.Сення дзецям пашанцавала, яны знайшлі кулю часоў Другой сусветнай вайны.

4.06.2017.

Пашанцавала нам і сення. Мы знайшлі месца захаранення. Тут былі раскапаны  правільна раскладзеныя камяні. Дзеці замалёўвалі іх, вымяралі глыбіню кургана, раўнялі сценкі магільніка.

5.06.2017.

Пошукі працягваюцца.Унутры магілы быў знойдзены гліняны  гаршок і сякера 11-12 стагоддзя. Гэтыя рэчы гаварылі пра тое, што ў магіле быў пахаваны мужчына. Знаходка была асцярожна выкапана і пакладзена ў мяшочак  для далейшага яе вывучэння. Юныя археолагі былі вельмі задаволеныя. Вечарам дзяцей чакала забаўляльная праграма “Гадзіна любімых часопісаў”.

6.06.2017.

Падарожжа працягвалася. Андрэй Вячаслававіч разам з  дзецьмі вырашыў разведаць  тэрыторыю селішча, што знаходзіцца   побач з вескай Камена. Доўга чакаць не прыйшлося. Былі знойдзены жалезныя значкі і гузік  ад формы французскага салдата часоў Напалеона, манета Станіслава Аўгуста Панятоўскага, манета шведскай каралевы Хрысціны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.