Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 36 человек

Весна 2017

Дата: 30 марта в 19:39, Обновлено 2 апреля в 18:01

План работы веснавога аздараўленчага лагера дзяржаўнай установы адукацыі “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна” 

27.03.2017

Веснавыя канікулы ва ўстанове адукацыі Мінскай вобласці праходзяць пад дэвізам “Веснавыя канікулы на Міншчыне: цікава, карысна, бяспечна”. З 27.03.2017г. па 01.04.2017г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна” працуе аздараўленчы лагер “Фіксікі”. Наш дэвіз: “Хутчэй, вышэй, мацней!” Усе мерапрыемствы прадугледжаныя планам работы, накіраваны на вырашэнне задач аздараўленчага лагера, маральнага, інтэлектуальнага, працоўнага і  гуманістычнага выхавання. Цікава і карысна для здароўя праходзіць кожны дзень. Навучэнцы з задавальненнем наведваюць аздараўленчы лагер.

 

 

28.03.2017

Сёння дзеці трапілі ў Краіну Спорту. Яны з задавальненнем прымалі ўдзел ў спартландыі “У здаровым целе – здаровы дух”. Адказалі на пытанні віктарыны “Грошы як сродак абмену”.

 

 

29.03.2017

Дзеці накіраваліся ў завочнае падарожжа “Краіна Вітамінаў”. На базе атрыманых ведаў стварылі кніжку-малышку “Дзе схавалісь вітаміны”. Пасля гэтага вучні пазнаёміліся з эканоміяй у ліках і фактах. 

 

 

30.03.2017

А сёння дзеці прымалі актыўны ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты родны край?”. Даведаўшыся шмат новага, вучні адлюстравалі свае ўражанні ў конкурсе малюнкаў “Я люблю свой родны край”.

 

 

31.03.2017

У  гэты дзень на хвілінцы здароўя  мы гаварылі аб тым, якое значэнне маюць вочы ў жыцці чалавека. Займальна прайшла спартыўная эстафета і рухомыя гульні на свежым паветры.

 

 

1.04.2017

Развітваемся з лагерам. Хутка прайшоў час. Апошні дзень быў прысвечаны  спартыўнай віктарыне “Знаўцы спорту”, казачнай эстафеце “Ці ведаеш ты казкі?”, конкурсная праграма “Бывай, лагер!”. Канікулы прайшлі цікава, карысна, бяспечна.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.